mamaGo 2.0

новая история 

д
ч
мин
сек

Ноч музеяў, 0+

  • Музейный комплекс "Дукорский маёнтак"
  • Дукора, улица Школьная 15
  • До начала события 6 дней
  • 16 мая, 12:00 - 22:00

Описание

НОЧ музеяў і нават ДЗЕНЬ музеяў у Дукорскім маёнтку — 16 мая. Гатовыя патрапіць адразу ў дзве эпохі?

ДЗЕНЬ (16-17 мая), 12:00-17:00 БРАМА — XVII-XVIII стст.
Час прыгажосці, час адвагі, час прыгодаў! У воінскім лагеры вас чакаюць:
— гульні і забаўкі ад Пана Жлуктоўскага, воінскія выпрабаванні;
— паказальныя баі;
— работа пікінёрскага дэпо і рэкруцкай кропкі, афіцэрскі стол, адмысловая фотапляцоўка.
Любы ахвотны можа прайсці падрыхтоўку ў воінскім лагеры і атрымаць адзнакі ў пуцявы ліст: пікінёрская справа, настольныя гульні, фехтаванне, паласа перашкод, серсо і шампань.

НОЧ (16 мая), 18:00-22:00 ГАРАДЗІШЧА — IX-X стст.
Сонца хаваецца за гарызонт, на сярэднявечны горад апускаецца ноч. У святле паходняў і кастроў на справе знаёмімся з побытам і заняткамі насельнікаў старога горада.
— экскурсія і расповеды пра жыццё гарадзішча;
— сярэднявечная зброя, двубоі паміж гасцямі, страявая падрыхтоўка капейнікаў;
— адмысловыя пачастункі;
— квэст з падарункамі;
— старадаўнія казкі каля вогнішча;
— пляценне паясоў на пальцах і роспіс свісцёлак;
— сярэднявечная музыка і танцы.

*Удзел уваходзіць у кошт білета, папярэдні запіс не патрэбны. У праграме магчымы змены.

 З 10:00 да 22:00 на тэрыторыі комплекса даступны брама XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, перавернуты дом, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтрааўто і Дуб жаданняў. У 12:00 і 15:00 — аглядная экскурсія па музеі гісторыі сядзібы і майстэрнях.

Сколько?

Дарослыя — 30 рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў — 15 рублёў;
Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, суправаджаючыя дзяцей з інваліднасцю 3-4 ступені, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі — бясплатна.
Зніжка 10% усім падпісчыкам нашых сацсетак.

Чтобы не пропускать новые статьи и всякие разные интересные штуки, подписывайтесь на наш телеграм-канал

Похожие события

Тэматычныя выходныя мая ў Дукоры, 0+ 
  • 10 мая
«За пределами калейдоскопа», 0+ 
  • 9 апреля - 10 мая
Иммерсивная выставка «Небо.Река — Планета после шума», 0+ 
  • 21 марта - 23 августа
Выставочный проект «Палка», 12+ 
  • 7 марта - 10 мая
Выставка «Два века моды в Художественном», 6+ 
  • 7 марта - 6 июня

почта: info@mamago.by

© 2026 made in belarus with ❤️

ИП Шаповалов А.Е. УНП 691868900