mamaGo 2.0

новая история 

д
ч
мин
сек

Тэматычныя выходныя мая ў Дукоры, 0+

  • Дукорскі маёнтак
  • Дукора, Музейный комплекс "Дукорский маёнтак"
  • До начала события 2 дня
  • 16 мая, 12:00 - 22:00
  • 17 мая, 12:00 - 17:00
  • 24 мая, 12:00 - 17:00

Описание

Распачынаем сезон яркіх майскіх вандровак разам з Дукорскім маёнткам! Афіша тэматычных дзён у маі*

1-3 мая — Майстар-класныя выходныя: шэраг займальных майстар-класаў для дзяцей і дарослых па матывах беларускіх традыцый.

9 мая — Дзень Перамогі: рэканструктарскі лагер часоў Вялікай Айчыннай вайны і жывая музыка ваенных гадоў.
10 мая — Напалеоніка: знаёмства з жыццём палявога лагера французскіх фузілёраў-грэнадзёраў. Воінскі рыштунак, побытавыя і салдацкія рэчы тых часоў, страявая падрыхтоўка і ўзбраенне палкоў, работа маркітантак, паходная кухня — вось, што чакае наведнікаў на інтэрактыўнай пляцоўцы лагера.

16 мая — Ноч музеяў (18:00-22:00).
Вандроўка па вечаровым драўляным гарадзішчы на беразе ракі: карыстаем старадаўнюю зброю і сігнальныя музычныя інструменты, слухаем жудасныя казкі і жывую музыку часоў сярэдніх вякоў, танцуем каля агню і частуемся стравамі па рэцэптах продкаў. Падрабязнасці неўзабаве ў асобным посце.

16-17 мая — XVII-XVIII стст: рэканструктарскі лагер другой паловы XVII ст. Трапім у паходны лагер, каб пазнаёміцца з воінскім рыштункам капейшчыка, мушкецёра і іншых. Гатовыя практыкавацца на розных відах зброі, прайсці смешныя выпрабаванні ад Пана Жлуктоўскага і частавацца дукорскай гарэлкай?

23 мая — НЕ ПРАЦУЕМ.
24 мая — Сярэднявечча: займальныя турніры са шчытом, мячом і дзідай. Экскурсія па гарадзішчы, знаёмства з даспехамі часоў Ранняга Сярэднявечча, магчымасць пабіцца на пратэктаванай зброі.

Удзел уваходзіць у кошт квітка, папярэдні запіс не патрэбны.

*у праграме магчымы змены

Штодзённа ў 12:00 і 15:00 запрашаем на зборную экскурсію па музеі і рамесных майстэрнях.

У вольны час для самастойнага наведвання даступныя перавернуты дом, брама XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтрааўто і Дуб жаданняў.

Сколько?

Дарослыя — 30 рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў — 15 рублёў;
Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, суправаджаючыя дзяцей з інваліднасцю 3-4 ступені, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі — бясплатна.
Зніжка 10% усім падпісчыкам нашых сацсетак.

Чтобы не пропускать новые статьи и всякие разные интересные штуки, подписывайтесь на наш телеграм-канал

Похожие события

Ноч музеяў, 0+ 
  • 16 мая
Иммерсивная выставка «Небо.Река — Планета после шума», 0+ 
  • 21 марта - 23 августа
Выставка «Два века моды в Художественном», 6+ 
  • 7 марта - 6 июня

почта: info@mamago.by

© 2026 made in belarus with ❤️

ИП Шаповалов А.Е. УНП 691868900