Акцыя «Усёй сям’ёй у музей», 0+

  • Музей народной архитектуры и быта
  • Азярцо Музей народной архитектуры и быта
  • До начала события 3 недели
  • 17 мая, 11:00 - 19:00

Описание

Акцыя «Усёй сям’ёй у музей»

17 мая 2025 года музей праводзіць акцыю «Усёй сям’ёй у музей».

Сям’я — гэта самая моцная ячэйка грамадства. Гэта тое месца, дзе мы нараджаемся, выхоўваемся, спазнаем свет, набываем веды,  навыкі і фарміруем свой характар. І дапамагаюць нам ва ўсім гэтым бацькі.

Асаблівую значнасць маюць прагулкі дзяцей з бацькамі на рэчку, у лес або ў поле. Добра, калі пешаходныя прагулкі чаргуюцца з веласіпеднымі або аўтамабільнымі. Гэта дазваляе часцей мяняць маршруты, пашыраць уяўленне дзяцей пра свой край. Разам з аздараўленчымі прагулкі выконваюць і адукацыйныя функцыі.

Запрашаем правесці дзень у нашым скансэне і пагрузіцца ў атмасферу беларускай культуры і побыту ўсёй сям’ёй!

Важна чарговы раз успомніць, наколькі каштоўна захаваць сямейныя повязі, як важна ўкладваць свае сілы і сваю любоў у сямейны дабрабыт, ад якога вельмі многае залежыць у нашым жыцці.

Няхай любоў і вернасць будуць нязменнай часткай Вашага жыцця!

____________
За дадатковую плату можна:

— набыць сувеніры ад народных майстроў;

— наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00.

Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.

На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

Сколько?

для дарослых – 13,00 руб.;

студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,50 руб.;

для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,50 руб.;

для дзяцей дашкольнага ўзросту, шмадзетных сям’яў – бясплатна.

Чтобы не пропускать новые статьи и всякие разные интересные штуки, подписывайтесь на наш телеграм-канал

Комментарии

почта: info@mamago.by

© 2025 made in belarus with ❤️

ИП Шаповалов А.Е. УНП 691868900