Описание
Акцыя «Вандроўка ў мінулае. Беларускае вяселле»
Беларускае вяселле, у тым выглядзе, у якім яго паспелі зафіксаваць этнографы і фалькларысты ў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя, — гэта цэлы комплекс абрадаў і рытуалаў. Кожны кроктут строга акрэслены і парушэнне канонаў можа наклікаць бяду на маладых. Вяселле па сваёй значнасці стаяла на адным узроўні з нараджэннем і смерцю, таму пераацаніць яго значнасць у жыцці кожнага чалавека проста немагчыма.
Квінтэсенцыя ўсяго вяселля беларусаў — каравайны абрад. Вяселле пачыналася менавіта з рошчыны каравая, а скончвалася яго падзелам.
Беларускі скансэн прапануе ўсім жадаючым вярнуцца да вытокаў і даведацца крыху больш пра беларускае вяселле разам з намі.
Вас чакае:
——————
Шаноўныя наведвальнікі!
Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.
Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Ваш, etna.by
Сколько?
Кошт квіткоў:
для дарослых – 13,00 руб.;
студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7,00 руб.;
для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7,00 руб.;
для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00.
Каса працуе з 10:00 да 16:30.
No results available
Чтобы не пропускать новые статьи и всякие разные интересные штуки, подписывайтесь на наш телеграм-канал
No results available