Cямейны фестываль у музеі Якуба Коласа, 3+

  • Минск, улица Академическая 5
  • Завершено

Описание

Сябры 🤍
Запрашаем вас на чарговы сямейны фестываль у музеі Якуба Коласа!
Прапануем атрымаць асалоду ад пачатка цёплай вясны і правесці дзень разам са сваёй сям’ёй 🫂

15 сакавіка на сямейным фестывалі вас чакае дзве кранальныя тэатральныя гісторыі ад тэатра “Леў і піушка”, якія растопяць сэрцы не толькі дзяцей, але і дарослых ❤️‍🩹

16:00
Інтэрактыўны спектакль “Дарога дадому” 🧺
3+
Неверагодна кранальны і філасофскі спектакль паводле твора Мар’яны Дзюбюк нагадвае нам пра такія простыя і вельмі важныя рэчы: будзь адкрыты новаму, будзь міласэрным, дапамагай іншым, дары каханне, не забывай сяброў — і тады твая Дарога ў гару будзе лёгкай і светлай 🌤

18:00
Інтэрактыўны спектакль “Мама” 🫂
1+
Аб тым, як хуткаплынны час і ўсе дзеці калісьці становяцца дарослымі. Але да гэтага яшчэ так далёка, а зараз можна весела разам з мамай скакаць па лужынах, памарыць і паслухаць самыя цікавыя казкі перад сном.

А каб правесці час яшчэ і карысна, у межах фестываля мы падрыхтавалі для вас захапляльныя майстар-класы для ўсёй сям’і 🎨

15:00
Майстар-клас па вырабу вясновых птушак 🐦
Паспрабуем працаваць з фетрам — мяккім і яркім матэрыялам, які лёгка рэзаць і ўпрыгожваць. Цудоўная магчымасць праявіць сваю фантазію і стварыць уласныя дызайны птушачак 🤍

17:00
Тэатральны занятак “Тэатр бывае розным” 🎭
Даведаемся больш пра гісторыю лялечнага тэатра, асвоім прафесію лялькавода і паспрабуем паставіць сваю тэатральную гісторыю ўсёй сям’ёй 🌟

У гэты дзень музей стане сапраўднай прасторай для зносін і цяпла, дзе смех дзяцей будзе гучаць як музыка, а ўсмешкі дарослых напоўняць атмасферу шчасцем 🌈

🗓️ 15 сакавіка 2025
⏰ 15:00-19:00
📍г. Мінск, вул. Акадэмічная 5

❗️Спектаклі на рускай мове.
❗️Папярэдні запіс на спектаклі абавязковы па спасылцы @muzeykolasa

Да сустрэчы 🫶🏻

Сколько?

📌 Кошт кожнага спектакля:

  • 15 руб. — дзіцячы;
  • 7 руб. — дарослы.

Майстар-класы бясплатныя пры наведванні спектакляў.
Кожны дзіцёнак атрымае падарунак ад выдавецтва “Шапакляк” 🩷

Чтобы не пропускать новые статьи и всякие разные интересные штуки, подписывайтесь на наш телеграм-канал

Комментарии

Похожие события

No results available

Сбросить

почта: info@mamago.by

© 2025 made in belarus with ❤️

ИП Шаповалов А.Е. УНП 691868900