Описание

Сардэчна запрашаем на дзень народзінаў музея Дудуткі

Увосень, у кастрычніку 1994 года, музейны комплекс «Дудуткі» адчыніў свае дзверы для першых наведвальнікаў. 

І вось ужо 30 гадоў мы працягваем знаёміць сваіх гасцей са светам старадаўніх народных рамёстваў, арганізоўваем святы і фестывалі. 

Вашы цёплыя водгукі і ўсмешкі даюць нам разуменне, што мы ідзем верным шляхам. 

Адзначым юбiлей разам 26 кастрычнiка!

Святочная праграма:

Пляцоўка «Мельніца»

13.00 Святочны запуск мельніцы. Стол-частаванне з традыцыйнымі пачастункамі ад хаткі Завозніка

Пляцоўка «Цэнтральная алея»

13.00, 14.00, 15.00 Святочная сустрэча гасцей (вадкі пачастунак 21+ і фірмовыя Дудуткаўскія пачастункі)

Пляцоўка «Сыраварня»

13.30 – выступ гурта «Сяброўкі». Вяселыя спяванчыкі і танчыкі

14.05 – задорныя танцавальныя майстр-класы: падыспань, маразуля, драмул і іншыя народныя танчыкі

14.40 – выступ народнага сямейнага ансамбля «Жывіца»

15.10 – гульневы інтэрактыў для дзяцей і дарослых «Фальклорны квэст»

15.40 – выступ гурта «Сяброўкі». Вяселыя спяванчыкі і танчыкі

16.15 – задорныя танцавальныя майстр-класы: падыспань, маразуля, драмул і іншыя народныя танчыкі

16.45 – выступ народнага сямейнага ансамбля «Жывіца»

 Пляцоўка «Вольная хатка»

Серыя майстар-класаў ад майстроў музейнага комплекса «Дудуткі»:

13.00 – страдаўнія рацэпты прыгажосці «Скраб маладосці»

14.00 – саломапляценне. Выраб лялькі-абярэга

15.00 – роспіс па дрэву

16.00 – кузнечная справа (пляцоўка «Кузня»)

* У праграме магчымыя змены

Да сустрэчы ў Дудутках!

____________

За дадатковую плату  будуць працаваць пляцоўкі:

– лучны цір

– фудкорты

– аквагрым і інш.

Трансфер з Мінска 26 кастрычніка. Кошт: 10 р. у адзін бок. Абавязковая бронь толькі па ВАЙБЕР: +37525 945-19-13, Андрэй.

Мінск-Дудуткі. Час адпраўлення: 11.50

Месца пасадкі: прыпынак ст. м. Інстытут культуры, з боку вул. Суражская 1а («Кветкавы Экспрэс»)

Дудуткі-Мінск.Час адпраўлення: 18.00

Месца пасадкі: аўтобусны прыпынак “Дудуткі”

Сколько?

дарослы – 18 р.

школьны – 10 р.

дашкольнікі – бясплатна

Квіткі дзейнічаюць ўвесь дзень з 10.00 да 19.00

Комментарии

Почта: info@mamago.by

© 2024 made in Belarus with ❤️

ИП Шаповалов А.Е. УНП 691868900