Дзень каваля в музее, 0+

  • До начала события 3 дня
  • 26 июля, 13:00 - 14:00

Описание

Дзень каваля
«Каваль куе – жалеза пяе»

Дзень святых Касьмы і Дзям’яна — свята кавалёў. Менавіта гэтыя хрысціянскія святыя лічацца апекунамі земляробства і кавальства на Беларусі. Бытавала павер’е, што яны з’яўляюцца сімвалічнымі “Божымі кавалямі”, якія з нябёсаў дапамагалі з металічнымі прыладамі працы — адбівалі і тачылі косы, сачылі за вастратой сякераў на сялянскім двары.

Унясенне свята кавалёў у народны каляндар сведчыць аб вялікай павазе да майстроў, якія займаліся апрацоўкай металу. Кавальская справа – гэта адно са старажытнейшых рамёстваў, вядомых чалавецтву. Стаць кавалём не так проста, бо навучанне гэтаму майстэрству працягвалася ад 3 да 7 гадоў.

Будынак кузні ў традыцыйнай беларускай вёсцы стаяў на ўскрайку, пры дарозе. Навокал яго заўсёды быў чуваць грукат кавадлы і лязгат металу – менавіта там нараджаліся неабходныя ў сялянскім побыце вырабы: падковы, сярпы, нажы, сякеры і малаткі. З глыбокай павагай адносіліся да каваля людзі, лічылі яго волатам, у якога рукі ў золаце. Пра кавалёў у народзе казалі так: “У каваля што не стук – то грыўня”. Але пры гэтым да кавалёў ставіліся з пэўнай асцярогай, бо меркавалі, што яны з нячыстай сілай водзяцца!

Каб падрабязней даведацца пра майстэрства кавалёў і іх святых апякуноў, Касьму і Дзям’яна, запрашаем Вас наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту!

Вас чакае:

  • Расповед пра кавальства на Беларусі;
  • Майстар-клас па кавальству.

Сколько?

  •  для дарослых – 13,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7,00 руб.;
  •  для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00.
Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Чтобы не пропускать новые статьи и всякие разные интересные штуки, подписывайтесь на наш телеграм-канал

Комментарии

почта: info@mamago.by

© 2025 made in belarus with ❤️

ИП Шаповалов А.Е. УНП 691868900