Следующий сценарий выходных через:
Описание
Гуканне вясны ў Дукорскім маёнтку!
Агууу, красна! 21, 22, 28 і 29 сакавіка гукаем вясну разам з Дукорскім маёнткам! Запрашаем усіх ахвотных на зборную анімацыйную экскурсію «Гуканне вясны». Гатовыя ляцець у захапляльны свет беларускіх народных абрадаў і традыцый разам?
У ПРАГРАМЕ ўрачыстая сустрэча гасцей, абрад гукання вясны, лялечны тэатр батлейка, вясновая віктарына, стварэнне абрадавай птушачкі, традыцыйныя карагоды і гульні, катанне на коннай брычцы.
Пачатак экскурсіі: 14:30.
У вольны час для самастойнага наведвання даступныя перавернуты дом, брама XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтрааўто і Дуб жаданняў.
У 12:00 і 15:00 — класічная экскурсія па музеі гісторыі сядзібы і вуліцы майстроў для ўсіх ахвотных.
БІЛЕТЫ:
Анлайн-білет «Гуканне вясны» (стандартны білет + анімацыйная экскурсія «Гуканне вясны») — 40 рублёў з чалавека (колькасць абмежаваная).
Білеты на экскурсію «Гуканне вясны» — выключна анлайн, на BezKassira.by.
Стандартны білет (без наведвання экскурсіі «Гуканне вясны»):
Стандартныя білеты набываюцца на касе ў дзень мерапрыемства.
Дарослыя — 30 рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў — 15 рублёў;
Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, суправаджаючыя дзяцей з інваліднасцю 3-4 ступені, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі — бясплатна.
ДЛЯ АРГАНІЗАВАНЫХ ГРУП (20+ ЧАЛАВЕК) магчыма асобная замова экскурсіі ў перыяд з 17.03 па 29.03.
Папярэдні запіс групы абавязковы!
Даведкі і бронь: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64.
Сколько?
Анлайн-білет «Гуканне вясны» (стандартны білет + анімацыйная экскурсія «Гуканне вясны») — 40 рублёў з чалавека (колькасць абмежаваная).
Білеты на экскурсію «Гуканне вясны» — выключна анлайн, на BezKassira.by.
Чтобы не пропускать новые статьи и всякие разные интересные штуки, подписывайтесь на наш телеграм-канал
No results available