Этна-выходныя ў беларускім скансэне у межах акцыі «Вандруй. Адчуй. Натхняйся.», 0+

  • До начала события 1 неделя
  • 4 июня, 13:00 - 14:00

Описание

Цалкам бясплатна. Этна-выходныя ў беларускім скансэне» у межах акцыі «Вандруй. Адчуй. Натхняйся.»

Акцыя «Цалкам бясплатна» дае магчымасць усім наведвальнікам нашага музея далучыцца да вывучэння традыцыйных заняткаў нашых продкаў.

Прапануем здзейсніць бясплатную экскурсію (аплачваецца толькі ўваходны квіток у музей) па выставе «Беларускі лён».

Вы даведаецеся пра вырошчванне і традыцыйную апрацоўку ільну, пабачыце як з кволай сцяблінкі атрымлівалі трывалую нітку.

А напрыканцы экскурсіі кожны жадаючы зможа паўдзельнічаць у майстар-класе па традыцыйных народных танцах і гульнях.

Пачатак экскурсіі ў 13.00 на ўваходзе ў сектар «Цэнтральная Беларусь» (каля мапы музея).

Запрашаем Вас на захапляльнае падарожжа ў краіну цікавых музейных прадметаў і ўзораў творчасці народных майстроў!

Вас чакае:

  • Экскурсія па выставе «Белрускі лён»;
  • Майстар-клас па традыцыйным танцам і гульням.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00.

Каса працуе з 11:00 да 18:30.

__________

Шаноўныя наведвальнікі!

Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.

На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

Экскурсіі ў дзень мерапрыемстваў праводзяцца толькі па папярэднім запісе.

Сколько?

Экскурсия — бесплатная

Вход в музей

  • взрослые –13,00 руб.;
  • студенты – 7,00 руб.;
  • школьники – 7,00 руб.;
  • дошкольники — бесплатно 

Чтобы не пропускать новые статьи и всякие разные интересные штуки, подписывайтесь на наш телеграм-канал

Комментарии

почта: info@mamago.by

© 2025 made in belarus with ❤️

ИП Шаповалов А.Е. УНП 691868900