Казка «Казка аб мёртвай царэўне...», 6+

  • тэатр iмя Янкi Купалы
  • Минск улица Энгельса 7
Цена билета:
от 8,00р.
  • До начала события 3 недели
  • 29 октября, 11:30 - 12:00

Описание

«Казка лжэ, ды ў ёй намёк! Шмат каму яна урок», – пісаў аднойчы Аляксандр Сяргеевіч Пушкін. Гэта сапраўды так, таму што казкі вучаць нас быць добрымі, смелымі, кемлівымі, працалюбівымі, дапамагаць адно аднаму ў цяжкую хвіліну.

Артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы гатовы паказаць сваім маленькім гледачам новы спектакль: “Казка аб мёртвай царэўне…” па матывах любімай гісторыі з-пад пяра Пушкіна.
Яркія дэкарацыі і з любоўю падабранае музычнае суправаджэнне перанясуць вас, нашы шаноўныя сябры, у цудоўны свет фантазій і подзвігаў, дзе можна пазнаёміцца з прыгожай і добрай царэўнай, паразмаўляць з магічным люстэркам, нават сустрэцца з Сонцам, Месяцам і Ветрам! Наперадзе героя чакае небяспечнае падарожжа, поўнае незвычайных прыгод, а ў канцы гісторыі дабро абавязкова пераможа зло, бо гэта спрадвечны закон усіх казак.

Спектакль ідзе на беларускай мове

Сколько?

8,0 — 40,0 руб

Чтобы не пропускать новые статьи и всякие разные интересные штуки, подписывайтесь на наш телеграм-канал

Комментарии

Цена билета:
от 8,00р.

почта: info@mamago.by

© 2025 made in belarus with ❤️

ИП Шаповалов А.Е. УНП 691868900