Мастер-класс по изготовлению Пасхального зайчика, 7+

  • Завершено
  • Музей Якуба Коласа
  • Минск, улица Академическая 5

Описание

Музей Якуба Коласа працягвае новы музейны праект “Простыя рэчы”, цяпер мы не толькі слухаем, але і актыўна самі працуем, цягам цікавых майстар-класаў паспрабуем сябе ў розных ролях, засвоім новыя ўменні і ўпрыгожым свой дом.

У суботу 27 красавіка а 12-й сустракаемся ў музеі, і рыхтуемся ўпрыгожыць стол да светлага свята Вялікадня, робім у традыцыйнай тэхніцы ляльку-мотанку Вялікодны зайчык.

А дапаможа нам у гэтым сапраўдны прафесіянал сваёй працы, кіраўнік аб’яднання па інтарэсах «У гасцях у Лялькі» Эрыка Грышчанка і яе памочнікі.

Усе неабходныя матэрыялы прадстаўляюцца на месцы і ўваходзяць у кошт!

‼️Запіс абавязковы +375172701702

Комментарии

Похожие события