Мастер-класс по изготовлению традиционных кукол, 7+

  • Завершено
  • Музей Якуба Коласа
  • Минск, улица Академическая 5

Описание

Музей Якуба Коласа працягвае новы музейны праект “Простыя рэчы”, цяпер мы не толькі слухаем, але і актыўна самі працуем, цягам цікавых майстар-класаў паспрабуем сябе ў розных ролях, засвоім новыя ўменні і ўпрыгожым свой дом.

У суботу 20 красавіка а 14-й сустракаемся ў музеі, дапамагаем вясне замацавацца нарэшце на састылай планеце і робім традыцыйную ляльку-мотанку Вяснянка.

А дапаможа нам у гэтым сапраўдны прафесіянал сваёй працы, кіраўнік аб’яднання па інтарэсах «У гасцях у Лялькі» Эрыка Грышчанка і яе памочнікі.

Усе неабходныя матэрыялы прадстаўляюцца на месцы.

Запіс абавязковы +375172701702

Комментарии