Описание
10 студзеня 2026 г. у 16.00 у музеі «Лошыцкая сядзіба» адбудзецца мерапрыемства «Калядны фэст у сядзібе «А ў свеце нам навіна была» ў выкананні «Музычнай капэлы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Раство, Божае Нараджэнне, Каляды, Новы Год – святы, якія яднаюць за адным сталом сям’ю, блізкіх і сяброў, і адначасова – людзей розных узростаў, нацыянальнасцяў, канфесій і веравызнанняў. Зімовыя святкаванні атуляюць нас дабрынёй, утульнасцю і спадзяваннем на цуд. І цуд сапраўды надыходзіць: хай сабе на кароткі час мы забываем пра свае праблемы, беды і клопаты, сціхаюць спрэчкі і сваркі. Пануе ЛЮБОЎ.
Святочныя вечары – рознакаляровыя і снежна-белыя, гаманлівыя і ціхія, бадзёра-марозныя і па-хатняму цёплыя. Iх немагчыма ўявіць сабе без МУЗЫКІ. Асаблівае спалучэнне гукаў, галасоў і інструментаў нясе радасць у сэрца, супакойвае і дорыць надзею. У КАЛЯДНЫХ СПЕВАХ, сапраўдных «капсулах» хараства, душэўнага святла і гармоніі, канцэнтруюцца найлепшыя чалавечыя пачуцці. За шмат стагоддзяў кожная нацыя стварыла свае непаўторныя калядкі, з уласным «калядным кодам». Які ж гэты код у нас, беларусаў?
Запрашаем Вас знайсці адказ на гэтае пытанне, наведаўшы новую інтэрактыўную праграму «Калядны фэст у сядзібе «А ў свеце нам навіна была» Музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэмii навук Беларусі. Вы зможаце не толькі акунуцца ў атмасферу зімовых святаў, вывучыць з намі любімыя песні, але і паўдзельнічаць у яркіх калядных абрадах.
Святкуем разам!
Дадатковая інфармацыя і запіс па тэлефоне +37173961886, або праз сацыяльныя сеткі музея
Сколько?
30 руб. — дарослыя,
15 руб. — студэнты,
10 руб. — навучэнцы
Чтобы не пропускать новые статьи и всякие разные интересные штуки, подписывайтесь на наш телеграм-канал
No results available