Описание
Натхненнем для стварэння мюзікла стала старадаўняя беларуская легенда аб вялікіх волатах свету, дзякуючы якім паўстала жыццё на зямлі. Сустрэліся багі- Дзень і Ноч, Пярун і Макаш, і паспрачаліся пра чалавека. Пяруну здалося, што людзі, як мурашы, малыя і бескарысныя. А багіня Макаш сказала, што жыццё людзей – адно імгненне. Але бог Дзень захапіўся пачуццямі людзей, што каханне іх моцнае і магутнае. Ноч не паверыла гэтаму, яна сказала, што самыя магутныя на свеце – гэта багі.
Але Дзень нагадаў ёй, што яна не ведае сілы кахання. Ноч пакрыўдзілася на бога і паспрачалася, што пазнае пачуцці людзей і яны ёй стануць даступныя. Так Ноч вырашыла на адзін дзень стаць звычайнай дзяўчынай і закахацца ў маладога хлопца. Але каго ёй выбраць?
На свяце сабраліся маладыя людзі, Ноч бачыць маладога прыгожага хлопца, танцуючага з маладой дзяўчынай. Ноч імкнецца прыцягнуць яго ўвагу, цалуе хлопца і крадзе яго ў маладой дзяўчыны.
Але Ноч не ведае сілу сапраўднага кахання. Скрасці каханне нельга і прымусіць кахаць таксама немагчыма. Героі змогуць прайсці праз выпрабаванні, каб аднавіць парадак у свеце і зразумець сілу любові.
Мюзікл раскрывае тэму кахання як галоўнага сэнсу жыцця, кахання стваральнага i вечнага.
Філасофская тэма мюзікла раскрываецца ў пранікнёнай лірыцы. Складаныя вакальныя партыі дэманстрыруюць усю прыгажосць напісаных кампазітарам Аляксандрам Сухаравым мелодый. А прыгожая харэаграфічная пастаноўка Таццяны Трафімавай балета з’яўляецца дзеючай асобай.
Вельмі арыгінальныя дэкарацыі мюзікла адлюстроўваюць святло. Белая вопратка персанажаў у стылі мадэрн дазваляе ім станавіцца своеасаблівым экранам для відэапраекцыі.
Гледачы апускаюцца ў гэтую дзіўную гісторыю сну і явы і ўзрушаючай музыкі. Усе песні напісаны на беларускай мове аўтарам Уладзіславай Арцюкоўскай. Меладычнасць беларускай мовы дазваляе стварыць неверагоднае музычнае рашэнне мюзікла, сінтэзуючы такія музычныя кірункі, як фольк-мадэрн і рок.
Сколько?
от 22 до 35 руб.
No results available
СброситьNo results available
Сбросить