Семейный сценарий на выходные:

д
ч
мин
сек

Музей елачных цацак, 0+

  • Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
  • , улица Карла Маркса 12
  • Завершено

Описание

Дзіўны і казачны свет навагодняга чараўніцтва традыцыйна адчыніць дзверы ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. “Музей ёлачных цацак” – гэта праект, які сумесна рэалізаваны з фабрыкай ёлачных цацак” ГРАЙ (“Ганаруся Рэчамі АЙчыны!”).

На выставе прадстаўлена калекцыя ёлачных цацак з усяго свету, якая штогод папаўняецца новымі ўнікальнымі экспанатамі. У “Музеі ёлачных цацак” кожнае дзіця зможа перанесціся ў чароўную навагоднюю казку, а дарослыя – вярнуцца ў дзяцінства. Наведвальнік пазнаёміцца з традыцыйнымі зімовымі святамі Беларусі, унікальнымі абрадамі і навагоднімі батлеечнымі інтэрмедыямі. Экспазіцыя распавядае гісторыю вытворчасці шкляных шароў і іншых упрыгожванняў з сярэдзіны XIX стагоддзя да нашых дзён. Тут можна адначасова пабываць у розных кутках свету: Конга, Перу, Інданезіі, Новай Зеландыі і Паўночнай Карэі. Навагоднія цацкі савецкага перыяду, якія сталі блізкімі і роднымі некалькім пакаленням, раскажуць дзецям аб традыцыях навагодніх свят у часы СССР. Адзін з акцэнтаў праекта – мініяцюрнае інтэрактыўнае каляднае мястэчка. Госці музея, шпацыруючы ўздоўж вітрын са старадаўнімі каляровымі шарамі і далікатнымі вінтажнымі цацкамі, перанясуцца ў атмасферу цяпла і утульнасці зімовых свят! Казачная выстава “Музей ёлачных цацак” натхніць на пошукі незвычайных падарункаў, бо апошнім часам стала папулярным падносіць ёлачныя шары ў якасці навагодняга віншавання. У рамках праекта будзе працаваць фірменны магазін фабрыкі “ГРАЙ”.

Запрашаем паглыбіцца ў атмасферу чароўных зімовых свят!

Сколько?

11 руб. — дарослы білет
8 руб. — пенсіянеры, школьнікі, дзеці з 6 гадоў
Бясплатна — дзеці да 6 гадоў

8 руб. — кошт экскурсіі (група да 20 чалавек, працягласць 30 хвілін, па папярэднім запісе)

Чтобы не пропускать новые статьи и всякие разные интересные штуки, подписывайтесь на наш телеграм-канал

Похожие события

Выставка «Чтобы чувствовать», 3+ 
  • 6 марта - 5 апреля
Выставка Ирины Михед «В гармонии с природой», 0+ 
  • 21 марта - 1 мая
Православный фестиваль «Радость», 0+ 
  • 25 марта
Иммерсивная выставка «Небо.Река — Планета после шума», 0+ 
  • 21 марта - 23 августа
Выставка «Женщина через века», 7+ 
  • 4 марта - 26 апреля
Выставочный проект «Палка», 12+ 
  • 7 марта - 10 мая
Выставка работ Юлии Коба “Вкус жизни”, 0+ 
  • 14 марта - 14 апреля
Выставка «Певчие и декоративные птицы», 0+ 
  • 1 марта - 1 мая
Выставка «Настоящий котячий Эрмитаж», 0+ 
  • 24 марта
Выставка «Два века моды в Художественном», 6+ 
  • 7 марта - 6 июня

почта: info@mamago.by

© 2026 made in belarus with ❤️

ИП Шаповалов А.Е. УНП 691868900