Описание

1 і 2 сакавіка сардэчна запрашаем на шчодрую Масленіцу ў Дудуткі! 

Вас чакаюць масленічныя забавы, смачныя бліны і фірмовы напой, вясёлыя гульні ды танцы, задорныя спевы і інтэрактывы ад гуртоў, годны настрой на ўвесь год!

Праграма:

Пляцоўка «Цэнтральная алея»

13.00-13.30,

14.00-14.30,

15.00-15.30,

16.00-16.15

Святочная сустрэча гасцей «Масленічныя пачастункі»: вадкі пачастунак (21+) і фірмовая закусь. А таксама салодкі пачастунак для дзяцей (чароўны ледзянец).

Пляцоўка «Ля сыраварні»

Канцэртная праграма

13.00 і 14.40 Фолк-шоу «Забабоны»

13.30 і 15.10 Традыцыйныя танцы ды масленічныя гульні ад гурта «Сяброўкі»

14.10 і 15.50-16.25 Задорныя спевы ад сямейнага ансамбля «Жывіца»

Пляцоўка «Шырокае поле»

Масленічныя выпрабаванні

*за праходжанне 6 выпрабаванняў – дэгустацыя дудуткаўскага сырочку

13.00-16.25 Гульнёвыя інтэрактывы:

  • Масленічны слуп
  • Баі мяхамі на масленічным казле
  • Паліца
  • гонкі «Конікі»
  • Перацягванне каната
  • Баранка Баранкіна
  • Масленічная гіра
  • Сырныя гонкі
  • Гонкі з блінамі
  • бойкі «Сцяна на сцяну»
  • Абрадавы інтэрактыў «Масленічныя калодкі»
  • толькі 2 сакавіка, у «Дараваную нядзелю», будзе працаваць інтэрактыўная пляцоўка «Сцяна – палатно прабачэння»

16.30 Рытуал здабычы агню. Спальванне масленічнага пудзіла. Традыцыйныя карагоды

Пляцоўка «Яблыневы сад»

13.00-14.00,

15.00-16.20

Выпяканне і дэгустацыя бліноў «Масленічны блін»

Пляцоўка «Варажэя» — 13.00-16.00: 

  • Забаўляльна-паказальная праграма «Беларуская воінская традыцыя. Ваяры». Майстр-клас «Воінскае рамяство славян»
  • Забаўляльная праграма «Узвар Берагіні»
  • Фотазона «Старажытны ваяр»

*У праграме магчымы змены

Сколько?

Квіткі ў кассах музея на ўвесь дзень:

Дарослы – 25 р.

Школьны – 15 р.

Дашкольнікі – без аплаты

За дадатковую плату: цір, фудкорт, кафэ

 ТРАНСФЕР з Мінска*

1 і 2 сакавіка

Кошт праезду ў адзін бок — 10 р.

Папярэдняя бронь абавязкова па ВАЙБЕР +375 (25) 945-19-13 Андрэй

Мінск-Дудуткі

Час: 12.00

Месца: прыпынак ст. м. Інстытут культуры, з боку вул.Суражская, 1а (Кветкавы Экспрэс)

Дудуткі-Мінск

Час: 17.30

Месца: прыпынак Дудуткі

*Трансфер адбудзецца пры мінімальным наборы колькасці людзей — 10 чалавек!

Чтобы не пропускать новые статьи и всякие разные интересные штуки, подписывайтесь на наш телеграм-канал

Комментарии

Почта: info@mamago.by

© 2025 made in Belarus with ❤️

ИП Шаповалов А.Е. УНП 691868900