Спектакль «DONNA SOLA (Жанчына адна)», 18+

  • Камерная сцэна Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра iмя Янкi Купалы
  • Минск, улица Энгельса 7
  • До начала события 11 часов
  • 12 марта, 19:00 - 21:00

Описание

Спектакль па п’есе італьянскага драматурга Дарыа Фо, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры, і яго сааўтара, яго жонкі, вядомай італьянскай актрысы Франкі Рамэ распавядае пра лёс звычайнай жанчыны сярэдніх гадоў, якая ў камедыйным, наўмысна бязладным маналогу перад непрыметнай/нябачнай суседкай-суразмоўніцай паспявае расказаць пра сваё жыццё і праблемы: сямейныя, бытавыя, любоўныя, экзістэнцыянальныя.

Кіруючыся жанрам трагіфарса, у якім пераплятаюцца элементы трагедыі і фарса, спектаклю ўласцівыя сатырычная накіраванасць, гратэск і чорны гумар, сарказм і іронія, характэрнае перапляценне сур’ёзнага і смешнага. Усяго адзін вечар, у які змясціўся цэлы жаночы лёс. Гэта гісторыя заканчваецца адкрытым фіналам, які прымушае задумацца пра жанчыну ў сённяшнім грамадстве. Пра яе часта схаваную адзіноту, з якой яна спрабуе, як умее, вырвацца, пазбавіцца ад навязаных ёй звыклых другарадных роляў. А людзі побач бачаць у яе паводзінах толькі смешнае, часам недарэчнае і пацешнае.

Спектакль ідзе на беларускай мове
Камерная сцэна, свабодная рассадка!

Сколько?

20 руб.

Чтобы не пропускать новые статьи и всякие разные интересные штуки, подписывайтесь на наш телеграм-канал

Комментарии

Почта: info@mamago.by

© 2025 made in Belarus with ❤️

ИП Шаповалов А.Е. УНП 691868900