Описание
Сябры! 16 жніўня! З вялікай радасцю запрашаем вас адзначыць Дзень Нараджэння парка сярэднявечнай гісторыі Сула
Нам спаўняецца 19 год
Гэта будзе не проста свята, а Бірфэст з сапраўднымі крафтавымі напоямі ад Сулы!
Мы рыхтуем велізарную дозу пазітыву, музыкі, гульняў і, вядома частавання
16 і 17 жніўня таксама гатуем смачны сюрпрыз для першых 1000 шчасліўцаў, якія далучацца да нашай святочнай праграмы — частаванне ад сульскіх кухмістраў
16 і 17 жніўня — інтэрактыўная дзённая праграма (14:00 — 17:00) з конкурсамі, цікавымі віктарынамі, выступам музык і канешне беларускімі танцамі
Толькі 16.08 — вячэрняя праграма (18:00 — 20:00) — “Гісторыя Сулы”, якая перанясе гасцей у далёкія часы.
У цэнтры можна будзе пабачыць сваімі вачыма, што адбывалася ў Суле па звестках, захаваных ад першых летапісцаў да апошніх уладальнікаў.
Гэта будзе цікава, пазнавальна, смачна і весела! З нецярпеннем чакаем вас!
З нецярпеннем чакаем вас!
Сколько?
15-40 руб.
No results available
Чтобы не пропускать новые статьи и всякие разные интересные штуки, подписывайтесь на наш телеграм-канал
No results available