Свята «Купалле», 0+

  • Музей народной архитектуры и быта
  • а.г. Озерцо Музей народной архитектуры и быта
  • До начала события 5 дней
  • 5 июля, 19:00 - 22:00

Описание

Свята ў гонар летняга сонцавароту — Купалле —  адзін з галоўных рытуалаў нашых продкаў. Гэта незвычайны час, калі сонейка на небе “грае і пераліваецца” асабліва яскрава.

Перад купальскай ноччу дзяўчаты ішлі на лугі збіраць зёлкі і абмяркоўваць, як будуць варажыць. Лічылася, што травы, сабраныя ў купальскі час маюць лекавую і цудадзейную моц.

Хлопцы таксама не сядзелі, склаўшы рукі. Трэба было падрыхтаваць сухое ламачча на вогнішча, а потым пераапрануцца ў чорта ці вадзяніка, каб напалохаць дзяўчат.

Праз купальскае вогнішча скакалі ўсе – і моладзь, і людзі сталага веку. Верылі, што купальскі агонь знішчае ўсё благое, што перашкаджае чалавеку ў жыцці.

Далучайцеся і Вы да старадаўніх традыцый святкавання Купалля, разам з намі, ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту!

Вас чакае:

Жывы гук народных інструментаў і песень ад фальклорных гуртоў;
Пляценне вянкоў;
Купальскае шэсце з традыцыйнымі песнямі;
Вогнішча: карагоды, гульні, скокі;
Варожбы на вянках і зеляніне;
Чарадзейныя казкі;
Майстар-клас па вывучэнню купальскіх песень;
Майстар-клас па традыцыйным танцам пад беларускія народныя інструменты;
Майстар-клас па кавальству;
Майстар-клас па лялькам.

Сколько?

для дарослых – 22,00 руб.;
студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 13,00 руб.;
для школьнікаў, навучэнцаў ПТУ, ССУ – 10,00 руб.;
для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Чтобы не пропускать новые статьи и всякие разные интересные штуки, подписывайтесь на наш телеграм-канал

Комментарии

почта: info@mamago.by

© 2025 made in belarus with ❤️

ИП Шаповалов А.Е. УНП 691868900