Описание
Свята «Піліпаўскія вячоркі»
Піліпаўскія вячоркі – форма правядзення моладзевага вольнага часу ў асенне-зімовы перыяд. Яны пачыналіся пасля Піліпаўскага посту. З гэтага часу вясковыя дзяўчаты пачыналі збірацца разам за працай. Асноўным жаночым заняткам было прадзенне. Кожная дзяўчынка прыносіла сабой калаўрот ці прасніцу. Каб праца ішла весялей, распавядалі адзін адному казкі, паданні, былічкі, спявалі песні.
У хлопцаў таксама было багата работы па гаспадарцы – малацьба і правейванне зерня, рамонт сельскагаспадарчых прыладаў. Як толькі асноўная праца была выканана – можна было зайсці да дзяўчат у госці, падражніць і прыкмеціць сабе будучую жонку.
Запрашаем усіх далучыцца да народных традыцый у музеі пад адкрытым небам!
За дадатковую плату можна:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00.
Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.
Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Сколько?
для дарослых – 12,00 руб.;
для студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,00 руб.;
для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6.00 руб.;
для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
No results available
СброситьNo results available
Сбросить