НОВОГОДНИЙ АДВЕНТ-КАЛЕНДАРЬ 2025

Свята «Прыйшлі Калядкі – бліны ды аладкі», 0+

  • До начала события 7 дней
28 декабря, 15:00 - 16:30
  • Музей архитектуры и быта
  • Минск, Музей народной архитектуры и быта

Описание

Свята «Прыйшлі Калядкі – бліны ды аладкі»

Святыя вечары, Крывыя вечары, Каляды – так называлі старажытныя святкаванні ў гонар зімовага сонцастаяння. Паступова народныя традыцыі спалучыліся з хрысціянскімі – царква прымеркавала да гэтага дня рэлігійнае свята Нараджэння Хрыстова. У залежнасці ад веравызнання Каляды святкуюцца ў розныя даты: у католікаў з 24 снежня па 6 студзеня і ў праваслаўных вернікаў з 6 па 19 студзеня.

Напярэдадні Калядаў з самай раніцы ў кожнай хаце старанна прыбіраліся, уся сям’я мылася, а пасля пачыналі гатаваць вячэру. Абавязковай абрадавай ежай была куцця – каша з таўчоных ячменных круп, якая сімвалізавала дабрабыт у будучым годзе. Рыхтавалі пачастункі і для калядоўшчыкаў – гурта людзей, якія віншавалі гаспадароў са святам.

Запрашаем усіх далучыцца да народных традыцый у музеі пад адкрытым небам!

Вас чакае:

  • Рэканструкцыя каляднага абыходу;
  • Лялечны тэатр “Батлейка”;
  • Ценявы тэатр “Вяртэп”;
  • Выраб калядных упрыгожванняў;
  • Варожбы;
  • Развучванне калядных песень;
  • Традыцыйныя гульні і танцы.

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00.

Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.

Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Сколько?

для дарослых – 14.00 руб.;

студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7,00 руб.;

для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7.00 руб.;

для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Комментарии

Почта: info@mamago.by

© 2024 made in Belarus with ❤️

ИП Шаповалов А.Е. УНП 691868900