Свята «Шчодрык», 0+

  • Завершено
  • -
  • Музей народной архитектуры и быта
  • Озерцо, Музей народной архитектуры и быта

Описание

Шчодрык або Шчодрая куцця –  вечар з 13 на 14 студзеня, калі гаспадары гатуюць другую (багатую, шчодрую) куццю, бліны з верашчакай і смажанай каўбасой, крупнік.

Шмат часу на Шчодрык надавалі варажбе. Варажылі і дарослыя, і дзеці, а асабліва незамужнія дзяўчаты, якія хацелі даведацца, што іх чакае ў будучым годзе.

Абрад «шчадравання» вызначаўся абыходам двароў гуртом шчадроўнікаў, спевамі песень-шчадровак, услаўленнем гаспадара і гаспадыні.

Чакаем Вас на нашым свяце!

Вас чакае:

  • Выступ фальклорнага гурта “Мілавіца”;
  • Рэканструкцыя абраду абыходу двароў з в.Пагост Жыткавіцкага раёна;
  • Паказ ценявога тэатра «Вяртэп»;
  • Паказ лялечнага тэатра «Батлейка»;
  • Традыцыйныя калядныя  варожбы;
  • Зімовыя забавы і гульні;
  • Беларускія народныя танцы;
  • Майстар-клас па ўпрыгожваннях;
  • Майстар-клас па выцінанцы;

За дадатковую плату можна:

– набыць сувеніры ад народных майстроў;

– наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.

Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Сколько?

– для дарослых – 15,50 руб.;

– студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) –  8,50 руб.;

– для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 8,00 руб.;

– для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Чтобы не пропускать новые статьи и всякие разные интересные штуки, подписывайтесь на наш телеграм-канал

Комментарии

Похожие события

  • 2 января - 16 февраля
  • 10:00 - 22:00
  • Бесплатно
  • Бесплатно

Почта: info@mamago.by

© 2025 made in Belarus with ❤️

ИП Шаповалов А.Е. УНП 691868900