Сямейны фестываль у музеі Якуба Коласа, 3+

  • Музей Якуба Колоса
  • Минск улица Академическая 5
Цена билета:
от 10,00р.
  • До начала события 1 неделя
  • 21 июня, 14:00 - 18:00

Описание

Чарговы сямейны фестываль у музеі Якуба Коласа

Сябры, у летнюю суботу 21 чэрвеня мы запрашаем вас усёй сям’ёй на сямейны фестываль у дом паэта

У праграме:

  • У 14:00 вернемся ў мінулае і ў самым таямнічым месцы музея разам з дзецьмі паглядзім сапраўдныя дыяфільмы!

А пасля зробім з самазастывальнай гліны маленькія брошкі з галоўнымі героямі старых мультфільмаў.

Кошт — 10 рублёў з чалавека.

  • У 15:00 нас чакае спектакль “Груфала” ад інтэрактыўнага тэатра “Какао” @kakaoteatr.

Што можа выратаваць маленькага Мышаня ў лесе, калі на кожным кроку яго падсцерагае небяспека?! Толькі кемлівасць! Вось ён і прыдумляе сабе незвычайнага звера — Груфала. Ды толькі той, як высветлілася, сапраўды існуе!
Разам з Мышонкам дзеці адправяцца ў казачны лес, сустрэнуць хітрага Ліса, навучацца адрозніваць галасы птушак, створаць аркестр са змяіных бразготак і ўбачаць самога Груфала!

А пасля паспрабуем сябе ў ролі сапраўднага лялькавода на гульнявым майстар-класе “Тэатр бывае розным..”

Кошт — 20 рублёў дзіцячы, 10 рублёў дарослы.

А ў вечары чакаем дзяцей і падлеткаў на цікавыя гульнятэкі! (8+).

  • У 16:00 гуляем у Бункер. Пакаленне Альфа. Размаўляйце, пераконвайце, даказвайце, раскрывайце свае моцныя якасці, ужывайце розныя стратэгіі дзеля таго, каб каманда пакінула вас у бункеры.
  • А ў 17:00 пачнецца гульня ў Мафію! Будзем знаёміцца, гуляць у культавую гульню, заводзіць новыя знаёмствы і весела бавіць час.

Кошт кожнай гульні — 15 рублёў з чалавека:

Для зручнасці наведвальнікаў колькасць месцаў на кожнае мерапрыемства абмежавана. Папярэдні запіс абавязковы па спасылцы ў шапцы @myzeykolasa

Шчыра запрашаем!

Сколько?

От 10,0 до 20,0 byn

Чтобы не пропускать новые статьи и всякие разные интересные штуки, подписывайтесь на наш телеграм-канал

Комментарии

Цена билета:
от 10,00р.

почта: info@mamago.by

© 2025 made in belarus with ❤️

ИП Шаповалов А.Е. УНП 691868900