Следующий сценарий выходных через
Описание
Доўгімі зімовымі вечарамі так хораша сабрацца ва ўтульнай сяброўскай кампаніі і весела прабавіць час. Танцавальная вечарына – адзін з выдатных спосабаў правесці гэты час карысна і актыўна.
Беларускія традыцыйныя танцы адносяцца да так званых сацыяльных танцаў. Танцавальная вечарына – гэта імпрэза, дзе збіраюцца прадстаўнікі розных прафесій, узростаў і сацыяльных статусаў, аб’яднаныя любоў да свайго і цікавасць да беларускай традыцыі.
Запрашаем усіх, хто ўмее танчыць, толькі вучыцца альбо марыць навучыцца. На вечарыне будуць вопытныя танцоры, якія стануць выдатным арыенцірам на танцпляцы для тых, хто захоча пазнаёміцца з асноўнымі рухамі таго ці іншага танца.
Атмасферу сапраўднай беларускай вечарыны створаць музыкі-аматары. Яны зайграюць «Лявоніху», «Кракавяк», «Грачанікі», «Вераб’я», «Каханачку» ды многія іншыя танцы. Сярод традыцыйных музычных інструментаў – скрыпка, цымбалы, басэтля, дуда, гармонік, акардэон, бубен, барабан.
15р. (каса працуе да 19:00).
Усіх сардэчна запрашаем!
Сколько?
15 руб.
Чтобы не пропускать новые статьи и всякие разные интересные штуки, подписывайтесь на наш телеграм-канал
No results available