Запрашаем на тэматычную КАЛЯДНУЮ праграму.
У зімовы святочны перыяд мы запрашаем дарослых і дзяцей у дзіўнае падарожжа, дзе кожны адчуе сябе героем старажытнага абраду. Гасцей чакае спектакль у нашай батлейцы - народным лялечным тэатры, які падорыць настрой сапраўднага цуду. Адразу пасля гэтага вы возьмеце ўдзел у цёплым і творчым майстар-класе. Самым вясёлым момантам экскурсіі стане абрад калядавання! Прымерыўшы вобразы калядных персанажаў - дзеда і бабы, казы, бусла або мядзведзя - вы зможаце праявіць фантазію, творчы запал і заслужыць сваю "каляду" (смачны калядны пернік). Ну і вядома ж не абыдзецца без сустрэчы з вядомымі навагоднімі персанажамі - Дзедам Марозам і Снягуркай! Зімовую атмасферу дапоўніць катанне на брычцы або санях (у залежнасці ад надвор'я).
Пасля экскурсіі можна самастойна наведаць браму XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, перавернуты дом, сярэднявечны горад, заасад, выставу рэтра-аўто і Дуб жаданняў.
А таксама смачна пад’есці ў нашай Карчме, дзе вас будзе чакаць ЖЫВАЯ МУЗЫКА ды ІНТЭРАКТЫЎ ад вясёлага шляхцюка.
У кошт уваходзіць таксама АГЛЯДНАЯ экскурсія па музеі гісторыі сядзібы і рамесных майстэрнях у 12.00 (запіс не патрэбны).
Калядная праграма будзе праходзіць:
19.12.2026. Пачатак: 15:00.
20.12.2026, 25.12.2026-27.12.2027, 07.01.2027, 09.01.2027-10.01.2027. Пачатак: 13:30.
Продаж білетаў толькі на bezkassira.by. Колькасць білетаў абмежаваная.
Працуем з 10:00 да 17:00 (аў-пт) і 18:00 (сб-ндз). Панядзелак - выходны.
Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (30 км ад Мінска).
Калядную праграму можна асобна забраніраваць і для вялікай кампаніі.
Дзеці - 45 руб. з 1 чал. для груп ад 20 чал., 900 руб. за групу да 20 чал.
Дарослыя - 50 руб. з 1 чал. для груп ад 20 чал., 1000 руб. за групу да 20 чал.
Дзейнічае ў перыяд: 12.12.2026 - 17.01.2027
Вход со стороны брамы, агрогородок, ул. Школьная 15, Дукора