Загружаем страницу…
Ёсць аўтары, каторыя запісваюць гісторыю, а ёсць тыя, хто ажыўляе яе, пераўтвараючы сухія факты ў захапляльныя раманы. Мы запрашаем вас у сапраўднае падарожжа па лабірынтах часу, дзе мінулае сустракаецца з сучаснасцю, а містыка - з рэальнасцю. Правадніком у гэтай чароўнай вандроўцы будзе пісьменніца, журналістка, літаратурны крытык, уладальніца шматлікіх літаратурных прэмій - Людміла
Рублеўская.
Вас чакаюць:
інтэрв'ю з пісьменніцай;
жывыя чытанні;
інтэрактыў з прызамі ад музея;
літаратурныя прадказанні ад аўтаркі.
Квіток каштуе 10 рублёў.